31/05/2026
Беларуская бібліятэка і музэй ім. Ф. Скарыны ў Лёндане і Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі сардэчна запрашаюць на сустрэчу з Паўлам Севярынцам і прэзэнтацыю ягонае новае кнігі «Беларусь – гэта сьвятое» ў пятніцу 5 чэрвеня 2026 году а 18:30 (37 Holden Road, London N12 8HS, станцыя мэтро Woodside Park)
«Беларусь – гэта сьвятое» – першая пасля турмы кніга пісьменьніка, палітыка і былога палітвязьня Паўла Севярынца, зборнік-сьведчаньне, створаны за кратамі.
У кнізе 71 малюнак беларускіх храмаў – Павел маляваў іх для свайго сына Францішка, – 71 выслоўе, якое дапамагае знайсьці апірышча ў цяжкія часы, і 22 вершы, большасьць зь якіх публікуецца ўпершыню.
Кнігу можна будзе атрымаць на прэзэнтацыі з аўтографам аўтара. Напрыканцы вечарыны запрашаем на сьціплы пачастунак.
Да сустрэчы можна будзе далучыцца праз зум па спасылцы https://us02web.zoom.us/j/82994964102?pwd=WaVeVt1UrtlbX8vA0m0jbJFRSJaklZ.1