Free Belarus Museum

Zadzwoń Wskazówki dojazdu Strona internetowa Kontakt: muzeum

Free Belarus Museum ⚪️музей барацьбы беларусаў за свабоду
🔴культурная прастора ў цэнтры Варшавы
⚪️месца дыялогу і яднання
(1)

Ноч (не)расстраляных паэтаў у Музеі Вольнай Беларусі і Muzeum NiepodległościПамяць, якую немагчыма расстраляць. Галасы, ...
22/10/2026

Ноч (не)расстраляных паэтаў у Музеі Вольнай Беларусі і Muzeum Niepodległości

Памяць, якую немагчыма расстраляць. Галасы, якія працягваюць гучаць, нягледзячы на рэпрэсіі, што не спыняюцца.

29–30 кастрычніка запрашаем ушанаваць памяць беларускіх паэтаў і дзеячаў культуры, забітых сталінскім рэжымам у 1937 годзе, усіх ахвяраў савецкіх рэпрэсій і выказаць салідарнасць з палітвязнямі.

29 кастрычніка, 19:00–21:00 — Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава.

30 кастрычніка, 16:00–18:00 — X павільён Варшаўскай цытадэлі, Muzeum Niepodległości, Skazańców 25, Варшава.

Праграма абодвух вечароў — на слайдах.

Арганізатары: Музей Вольнай Беларусі і Muzeum Niepodległości.

Пры падтрымцы: Офіса Святланы Ціханоўскай, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Моладзевай Рады Музея Незалежнасці Польшчы і Fundusz Obywatelski im. Ludwiki i Henryka Wujców.

PL

Noc (nie)rozstrzelanych poetów w Muzeum Wolnej Białorusi i Muzeum Niepodległości

Pamięć, której nie da się rozstrzelać. Głosy, które wciąż brzmią mimo nieustających represji.

29–30 października zapraszamy do wspólnego upamiętnienia białoruskich poetów i ludzi kultury zamordowanych przez reżim stalinowski w 1937 roku, wszystkich ofiar sowieckich represji, a także do wyrażenia solidarności z więźniami politycznymi.

29 października, 19:00–21:00 — Muzeum Wolnej Białorusi, ul. Foksal 11/1, Warszawa.

30 października, 16:00–18:00 — X Pawilon Cytadeli Warszawskiej, Muzeum Niepodległości, ul. Skazańców 25, Warszawa.

Program obu wieczorów znajdziecie na slajdach.

Organizatorzy: Muzeum Wolnej Białorusi i Muzeum Niepodległości.

Przy wsparciu: Biura Swiatłany Cichanouskiej, Przedstawicielstwa ds. Odrodzenia Narodowego Zjednoczonego Gabinetu Przejściowego Białorusi, Ludowego Zarządu Antykryzysowego, Młodzieżowej Rady Muzeum Niepodległości oraz Funduszu Obywatelskiego im. Ludwiki i Henryka Wujców.

Запіс пленарнага пасяджэння канферэнцыі «Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва» даступны на YouTub...
21/10/2026

Запіс пленарнага пасяджэння канферэнцыі «Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва» даступны на YouTube

На YouTube-канале Музея Вольнай Беларусі можна паглядзець запіс пленарнага пасяджэння міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва», якая прайшла 8–9 кастрычніка 2026 года ў Варшаве.

Тэма пленарнага пасяджэння — «Памяць пра рэпрэсіі і рэвізіянізм у посттаталітарным свеце». Даследчыкі і музейныя спецыялісты з Чэхіі, Польшчы, Албаніі і Малдовы абмеркавалі, як у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы фарміруецца памяць пра дзяржаўны гвалт, палітычныя рэпрэсіі і камуністычнае мінулае. У цэнтры ўвагі былі змены музейных наратываў пасля палітычных пераломаў, роля музеяў у захаванні памяці ахвяр і ўплыў гістарычнага рэвізіянізму на сучасную культуру памяці.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел:

Klára Pinerová, Інстытут сучаснай гісторыі Чэшскай акадэміі навук — «Каму належыць памяць пра рэпрэсіі? Дзяржава, арганізацыі ахвяр і стварэнне музеяў камунізму ў Германіі і Чэхіі»;

András Mink, Blinken OSA Archive пры Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце — «Гістарычны рэвізіянізм у посттаталітарны час: выпадак Венгрыі»;

Enriketa Papa Pandelejmoni, Універсітэт Тыраны — «Месцы памяці і музеялізацыя: фарміраванне посткамуністычнай прасторы памяці Албаніі»;

Ludmila D. Cojocaru, Нацыянальны музей гісторыі Малдовы, Музей ахвяр дэпартацый і палітычных рэпрэсій — «Сталінскія рэпрэсіі, дэпартацыі, вусная гісторыя і адлюстраванне памяці ахвяр у музеях»;

Virgiliu Birladeanu, Інстытут гісторыі Малдаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта — «Савецкія палітычныя рэпрэсіі, памяць ахвяр і пераасэнсаванне мінулага ў Малдове».

Мадэратарам пасяджэння быў Павел Церашковіч, гісторык, культурны антраполаг і дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы.

Канферэнцыя стала пляцоўкай для міжнароднага дыялогу паміж даследчыкамі, музейнымі спецыялістамі і экспертамі ў галіне палітыкі памяці, складанай спадчыны, рэпрэсій і музейнай працы ў выгнанні.

Запіс пленарнага пасяджэння на YouTube⁠:
https://youtu.be/JRaA3G8c4Cc?si=wegzSZW7tyI4C8vA

Канферэнцыя была суфінансаваная Цэнтрам Мерашэўскага ў межах IV Адкрытага конкурсу.

ENG:

Recording of the Plenary Session at the “After Totalitarianism: Museum, Memory and the Belarusian Perspective” Conference Now Available on YouTube

The recording of the plenary session of the international academic and practical conference “After Totalitarianism: Museum, Memory and the Belarusian Perspective” is now available on the Free Belarus Museum’s YouTube channel. The conference took place in Warsaw on 8–9 October 2026.

The plenary session addressed “Remembering Repression and Revisionism in the Post-Totalitarian World.” Researchers and museum professionals from Czechia, Poland, Albania and Moldova discussed how countries across Central and Eastern Europe shape their memories of state violence, political repression and the communist past. The discussion explored how museum narratives change following political turning points, the role of museums in preserving the memory of victims, and the impact of historical revisionism on contemporary memory culture.

The session featured:

* Klára Pinerová, Institute of Contemporary History of the Czech Academy of Sciences — “Who Owns the Memory of Repression? The State, Victims’ Organisations and the Creation of Museums of Communism in Germany and Czechia”;
* András Mink, Blinken OSA Archive at Central European University — “Historical Revisionism in Post-Totalitarian Times: The Case of Hungary”;
* Enriketa Papa Pandelejmoni, University of Tirana — “Sites of Memory and Musealisation: The Formation of Albania’s Post-Communist Memory Landscape”;
* Ludmila D. Cojocaru, National Museum of History of Moldova and Museum of Victims of Deportations and Political Repressions — “Stalinist Repression, Deportations, Oral History and the Representation of Victims’ Memory in Museums”;
* Virgiliu Birladeanu, Institute of History, Moldova State University — “Soviet Political Repression, the Memory of Victims and the Reinterpretation of the Past in Moldova.”

The session was moderated by Pavel Tereshkovich, historian, cultural anthropologist and adviser on education and science to Sviatlana Tsikhanouskaya’s Office.

Watch on YouTube⁠:

https://youtu.be/JRaA3G8c4Cc?si=wegzSZW7tyI4C8vA

The conference was co-funded by the Mieroszewski Centre as part of its 4th Open Competition.

20/10/2026

Мы працягваем дакументаваць асабістыя гісторыі беларусаў, якія прайшлі праз зняволенне.

Алесь Чумакоў, музыка гурта «Стары Ольса», расказвае пра свой артэфакт з-за кратаў і пра “цікавосткі” турэмнага жыцця.

Неўзабаве — на выставе «Кропка ўваходу» ў Музеі Вольнай Беларусі.

*Пры падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.

Музей Вольнай Беларусі ў лічбах: вынікі апошніх трох месяцаўМы працягваем расказваць пра беларускую культуру, найноўшую ...
20/10/2026

Музей Вольнай Беларусі ў лічбах: вынікі апошніх трох месяцаў

Мы працягваем расказваць пра беларускую культуру, найноўшую гісторыю Беларусі і дэмакратычны рух — праз калекцыю артэфактаў, выставы і музейныя падзеі.

Вынікі апошніх трох месяцаў паказваюць, што наша праца знаходзіць водгук як у музейнай прасторы, так і анлайн.

Instagram
— 253 800 праглядаў за тры месяцы;
— 112 новых падпісчыкаў, рост на 4%;
— найбольшы ахоп атрымалі публікацыі пра бэкстэйдж Warsaw Gallery Weekend.

Сёлета Музей Вольнай Беларусі ўпершыню стаў адзінай беларускай пляцоўкай у афіцыйнай праграме Warsaw Gallery Weekend, прадставіўшы беларускага творцу і беларускую арт-каманду.

Найбольш актыўна дзяліліся публікацыяй пра імпрэзу Papa Bo ў Музеі Вольнай Беларусі: 226 чалавек распаўсюдзілі яе ў Stories.

Facebook
— у сярэднім 21 000 праглядаў за месяц;
— сярод найбольш папулярных публікацый — Reels з Паўлам Севярынцам, які перадаў музею свае артэфакты.

Музей не толькі збірае і захоўвае артэфакты, але і дакументуе найноўшую гісторыю Беларусі. Мы фіксуем на відэа сведчанні людзей і распаўсюджваем іх у сацыяльных сетках, захоўваючы памяць пра сучаснасць для будучых пакаленняў.

Працяг →

Сайт музея
— 2 200 новых наведвальнікаў за тры месяцы;
— 15 000 актыўнасцяў на сайце;
— рост паказчыкаў на 107%.

Найбольшай папулярнасцю карыстаецца англамоўная версія сайта, на другім месцы — беларускамоўная, на трэцім — польская. Акрамя навін і анонсаў, наведнікі ўсё часцей адкрываюць калекцыю музейных артэфактаў.

Наведванні музея

За апошнія тры месяцы музей фізічна наведалі 3 659 чалавек.

За кожнай лічбай — цікавасць да нашай працы, новыя знаёмствы з музейнай калекцыяй і ўдзел у падзеях, якія мы арганізуем.

Дзякуй усім, хто чытае нашы матэрыялы, дзеліцца імі, сочыць за навінамі, прыходзіць у музей і падтрымлівае нашу дзейнасць!

Дапамажыце нам расказваць пра Беларусь: дзяліцеся нашымі публікацыямі, запрашайце сяброў у музей і падтрымлівайце нашу працу ахвяраваннямі па спасылцы ў шапцы профілю.

*У межах праекта «Музей Вольнай Беларусі: узмацненне патэнцыялу для беларускай культуры». Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Ноч (не)расстраляных паэтаў: два дні памяці, сувязі часоў і салідарнасціСёлета памятныя мерапрыемствы Ночы (не)расстраля...
19/10/2026

Ноч (не)расстраляных паэтаў: два дні памяці, сувязі часоў і салідарнасці

Сёлета памятныя мерапрыемствы Ночы (не)расстраляных паэтаў ахопяць два дні, аб’ядноўваючы мінулае і сучаснасць — трагедыю «чорнай ночы» 1937 года і падтрымку беларускіх палітвязняў, якія праходзяць праз выпрабаванні сёння.

Першы дзень, 29 кастрычніка — гэта вечар ушанавання памяці ахвяраў сталінскага тэрору: прадстаўнікоў інтэлектуальнай і творчай эліты, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, а таксама ўсіх ахвяраў савецкіх рэпрэсій. Збярэмся ў Музеі Вольнай Беларусі, каб разам узгадаць іх імёны, паслухаць мастацкі аповед «Вялікі тэрор» і вершы паэтаў у выкананні беларускіх і польскіх актораў, музыкантаў, літаратараў і палітыкаў. Завершыць вечар адкрыты мікрафон, дзе кожны ахвотны зможа далучыцца і зачытаць радкі ўлюбёных паэтаў.

Другі дзень, 30 кастрычніка — вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У гэты вечар мы сустрэнемся ў X павільёне Варшаўскай цытадэлі — філіяле Muzeum Niepodległości, каб згадаць сучасных беларускіх палітвязняў і ўсіх, кінутых за краты лукашэнкаўскім рэжымам. Галоўнай падзеяй вечара стане тэатральна-музычны манаспектакль «Казкі з Замка», створаны аўтарам і рэжысёрам Андрусём Прагай падчас яго знаходжання ў мінскай следчай турме № 1 на Валадарскага. Музычнае суправаджэнне падрыхтаваў Сяржук Доўгушаў.

Запрашаем далучыцца да Ночы (не)расстраляных паэтаў і супольнага ўшанавання памяці!

🗓️ Расклад мерапрыемстваў:
• 29 кастрычніка (19:00–21:00) — Музей Вольнай Беларусі (вул. Foksal 11/1)
• 30 кастрычніка (16:00–18:00) — X павільён Варшаўскай цытадэлі, філіял Muzeum Niepodległości (вул. Skazańców 25)

Арганізатары: Музей Вольнай Беларусі і Muzeum Niepodległości.

Пры падтрымцы: Офіса Святланы Ціханоўскай, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Моладзевай Рады Музея Незалежнасці Польшчы і Fundusz Obywatelski im. Ludwiki i Henryka Wujców.

PL:

Noc (Nie)rozstrzelanych Poetów: dwa dni pamięci, więzi między pokoleniami i solidarności

W tym roku obchody Nocy (Nie)rozstrzelanych Poetów potrwają dwa dni, łącząc przeszłość z teraźniejszością — tragedię „czarnej nocy” 1937 roku , a także wszystkie ofiary sowieckich represji.

Spotkamy się w Muzeum Wolnej Białorusi, aby wspólnie przypomnieć ich imiona, wysłuchać opowieści artystycznej „Wielki Terror” oraz wierszy w interpretacji białoruskich i polskich aktorów, muzyków, literatów i polityków. Wieczór zakończy otwarty mikrofon, podczas którego każdy chętny będzie mógł dołączyć i przeczytać utwory swoich ulubionych poetów.

Drugi dzień, 30 października, będzie wieczorem solidarności z białoruskimi więźniami politycznymi. Spotkamy się w X Pawilonie Cytadeli Warszawskiej, oddziale Muzeum Niepodległości, aby przypomnieć o współczesnych białoruskich więźniach politycznych i wszystkich osobach więzionych przez reżim Łukaszenki.

Głównym punktem wieczoru będzie spektakl teatralno-muzyczny „Bajki z Zamku”, stworzony przez autora i reżysera Andruśa Praga podczas jego pobytu w mińskim areszcie śledczym nr 1 przy ul. Waładarskiego. Oprawę muzyczną przygotował Siarżuk Douhuszau.

Zapraszamy do udziału w Nocy (Nie)rozstrzelanych Poetów i wspólnego upamiętnienia ofiar represji!

🗓️ Harmonogram wydarzeń:

• 29 października, godz. 19:00–21:00 — Muzeum Wolnej Białorusi, ul. Foksal 11/1, Warszawa
• 30 października, godz. 16:00–18:00 — X Pawilon Cytadeli Warszawskiej, oddział Muzeum Niepodległości, ul. Skazańców 25, Warszawa

Organizatorzy: Muzeum Wolnej Białorusi i Muzeum Niepodległości.

Przy wsparciu: Biura Swiatłany Cichanouskiej, Przedstawicielstwa ds. Odrodzenia Narodowego Zjednoczonego Gabinetu Przejściowego Białorusi, Ludowego Zarządu Antykryzysowego, Młodzieżowej Rady Muzeum Niepodległości oraz Funduszu Obywatelskiego im. Ludwiki i Henryka Wujców.

У межах агульнай прэзентацыі паспяховых ініцыятыў праграмы Belarus Beehive 2.0 былі прэзентаваны вынікі нашага праекта «...
19/10/2026

У межах агульнай прэзентацыі паспяховых ініцыятыў праграмы Belarus Beehive 2.0 былі прэзентаваны вынікі нашага праекта «Музеефікацыя артэфактаў пратэсту ў Беларусі», дзякуючы якому звыш 143 артэфактаў з Беларусі папоўнілі музейныя фонды, адбылася выстава «Дэпатрыяцыя» і створаны два навучальныя відэафільмы пра захаванне і лічбавізацыю артэфактаў у хатніх умовах.

«Для Музея Вольнай Беларусі ўдзел у такіх сустрэчах – гэта не толькі магчымасць падзяліцца вынікамі сваёй працы, але і выдатная нагода замацаваць партнёрскія сувязі і акрэсліць новыя шляхі супрацоўніцтва з вядучымі беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, якія працуюць дзеля будучых дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі», – адзначае дырэктарка музея.

Шчыра дзякуем камандзе Belarus Beehive 2.0 за падтрымку, плённае супрацоўніцтва і веру ў моц беларускай культуры і супольнасці!

Навучальныя відэа па захаванні артэфактаў у хатніх умовах глядзіце на YouTube:
https://youtu.be/m9vrmeQh6gs?si=PdtZqZ2LQXVOHB9u
https://youtu.be/n8EUlcJqBOg?si=fWhHwbeGjwJuFDxq

Шчыра дзякуем усім, хто сёння завітаў у Музей Вольнай Беларусі і далучыўся да вечара памяці Наталлі Адамовіч. Дзякуем за...
18/10/2026

Шчыра дзякуем усім, хто сёння завітаў у Музей Вольнай Беларусі і далучыўся да вечара памяці Наталлі Адамовіч. Дзякуем за вашую прысутнасць, цёплыя словы і ўспаміны.

Асобная падзяка Андрэю Архіпенку за арганізацыю сустрэчы і магчымасць сабрацца разам, каб ушанаваць памяць Наталлі.

Прэзентацыя кніг Міколы Дзядка Mikola Dziadok у Музеі Вольнай БеларусіЗапрашаем на прэзентацыю двух кніг Міколы Дзядка —...
17/10/2026

Прэзентацыя кніг Міколы Дзядка Mikola Dziadok у Музеі Вольнай Беларусі

Запрашаем на прэзентацыю двух кніг Міколы Дзядка — «Апавяданні з кішэняў» і «Тэхналогіі контррэвалюцыі».

«Апавяданні з кішэняў» — асабістае сведчанне пра досвед зняволення, псіхалагічны і фізічны ціск, а таксама спробы захаваць сябе ва ўмовах несвабоды.

«Тэхналогіі контррэвалюцыі» — аналітычны разбор інструментаў, з дапамогай якіх аўтарытарная дзяржава кантралюе грамадства і супрацьдзейнічае грамадзянскай актыўнасці.

Абедзве працы прапануюць шчыры погляд на рэпрэсіі ў Беларусі: асабісты досвед зняволення і аналіз механізмаў дзяржаўнага кантролю.

Чакаем вас у Музеі Вольнай Беларусі на сустрэчы з аўтарам і размове пра рэпрэсіі, несвабоду і грамадства.

📅 25 кастрычніка, 16:00
📍 Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава

Пірацкі флот Каралевы Сафіі прышвартуецца ў Музеі Вольнай Беларусі!📅 24 кастрычніка, 15:00📍 Музей Вольнай Беларусі, Foks...
16/10/2026

Пірацкі флот Каралевы Сафіі прышвартуецца ў Музеі Вольнай Беларусі!

📅 24 кастрычніка, 15:00
📍 Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава

Прэзентацыя рэплікі Крыжа Сафіі (Дагмар), гісторыі праекта, дакументальнага фільма і мапы беларускіх скарбаў у Еўропе.

Авантура «Піраты і піраткі каралевы Сафіі» пачыналася як смелая фантазія, а за паўтары гады ператварылася ў міжнародны праект! Аўтарка ідэі Марыя Грыц аб’яднала пошукі скарбаў, супольную працу людзей з розных краін і вяртанне ў памяць беларускай супольнасці нашай княжны Сафіі, каралевы Даніі.

Летам пірацкая экспедыцыя выправілася ў Капенгаген, наведала Нацыянальны музей Даніі, праплыла па сталіцы на чоўнах, зладзіла ўрачыстую хаду і канцэрт на Каралеўскай плошчы, а потым рушыла ў Рынгстэд — да месца пахавання каралевы Сафіі.

Галоўная матэрыяльная каштоўнасць праекта — рэпліка Крыжа Сафіі (Дагмар), арыгінал якога датуецца дванаццатым стагоддзем і захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Капенгагене.

Беларускую рэпліку стварыў грузінскі ювелір Ілля Чакветадзе, а 66 чалавек зрабілі свае ўнёскі на яе стварэнне. Цяпер крыж захоўваецца ў Музеі Вольнай Беларусі — яго перадаў першы беларускі пірацкі флот.

Гэты незвычайны прыгодніцкі праект ужо выклікаў дыскусіі сярод гісторыкаў. Прыходзьце, каб даведацца больш пра яго, пабачыць рэпліку Крыжа і сфармаваць уласнае меркаванне ✨

16/10/2026

Adres

Ulica FoksAleja 11-1
Warsaw
00-327

Godziny otwarcia

Wtorek 16:00 - 20:00
Środa 16:00 - 20:00
Czwartek 16:00 - 20:00
Piątek 16:00 - 20:00
Sobota 12:00 - 20:00
Niedziela 12:00 - 20:00

Telefon

+48530532621

Strona internetowa

Powiadomienia

Bądź na bieżąco: wyślemy Ci e-mail, gdy Free Belarus Museum opublikuje nowości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu, a subskrypcję możesz anulować w dowolnym momencie.

Kontakt: Muzeum

Wyślij wiadomość do Free Belarus Museum:

Skróty

Udostępnij

Kategoria